 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я гляджу на сьвет вачыма, Акуляраў не прашу, Бо інакш мне немагчыма Асьвятляць сваю душу. На блакіт, на сінь абшараў Ты з любоўю пазірай. Навакол няма імшараў, Тут квяцісты, сьветлы край. Шоўкам зыркай зеляніны Тчэ прырода свой вузор – Дзівацьвет: дыван даліны I ланцуг альпійскіх гор. Сьнег ляжыць кавалкам брынзы Дзесьці ў горнай вышыні. Краявід крывыя лінзы Збрыдзяць, Божа барані. Праз чужыя акуляры Западае сумны змрок... Я ня хочу бачыць хмары, Верадзіць мой чысты зрок.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|