 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маё сэрца ў дрымоце дрыжыць, Я ў гарачым трызьненьні: Дзесьці ў далечы Нёман бяжыць, У праменьні струмені. Я ляту. Вісла. Сьвіслач. А Случ, Дзе вада – па калені. Успаміны зьбіваюць абруч Аж праз два пакаленьні... Абзываюць малыя мяне Ўжо ня дзядзькам, а дзедам. I яны – у чужой старане За старэйшымі сьледам Будуць гэтак-жа моцна тужыць Пасьля дзедавай згадкі. Дзесьці ў далечы Нёман бяжыць, I бягуць непаладкі. I ўсплываюць мінулыя дні У гарачым трызьненьні. На чыгунцы знаёмай – агні. О, мае лятуценьні!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|