РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Едзем ноччу, а сьнег, як дым,
проста пер’ямі з крылаў хмар.
Не тулі кажухом сваім,
я люблю, калі вецер у твар.
Лейцы коням вальней пусьці,
не спыняй іх задорны бег.
Дай адчуць мне яшчэ ў жыцьці
і свабоду, і ўзьлёт, і сьнег.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.