 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Залатыя сьпевы, Кажуць, ёсьць на сьвеце. А ці маюць дрэвы Залатое вецьце? А ці пад карою Сок, як мёд пчаліны? Бохан мрояў крою Ў сінія хвіліны. Сінь спадае з неба Ў лён і на валошкі. Гэта-ж не ганебна – Мне прыпала трошкі Штрыхам пад вачыма I на вусны ў сьцюжу. А яшчэ магчыма З лірай занядужу. Наша ліхалецьце Ня прыглушыць сьпевы. ...Залатое вецьце Узьнімаюць дрэвы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|