РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Заблудзіць бы...
Польны вецер шлях блытае,
губіць аганёк,
сее-сее, падсявае
зоркамі сьняжок.
 
Рвецца конік, вецер гоніць
аганёк сустрэць.
Добра гэтак на сутоньні
зь ветрамі ляцець.
 
Ну, заблудзім дык заблудзім.
Гэта навакол
нашы сёлы, нашы людзі,
ўсюды хлеб і соль.
 
Край наш любы, чалавечны,
хоць ні брат, ні сват,
ў гэты цёмны, сьнежны вечар
кожны госьцю рад.
 
Гаманяць яшчэ па хатах,
дзеці йдуць са школ,
маці варыць, а дзяўчаты
накрываюць стол.
 
Вось дамы свае, глядзім мы,
аганькі сьвятла.
Ах, як жаль, што не зблудзілі
недзе да сяла.
 
1965
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.