РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Маці мая сялянская,
маці мая славянская,
ветлівая, гасьцінная,
ў крыўдзе чужой
непавінная.
Ураджайная і зялёная,
хлебам слаўная ад вякоў,
неспакойная, неўгамонная
ды бунтарская ў жылах кроў.
 
Гаспадарыла
ды батрачыла –
намагалася за дваіх.
Не хачу я чужое
мачыхі
аглядаць
на сьлядох тваіх!
 
Ты мой боль круты,
ты мой шлях сьвяты,
сьцежка верная ў цішыне.
Ўсё мне дорага,
што прыдбала ты
працай, сілаю
для мяне.
 
Ты – як праўда праўд,
ўсюды свой і брат,
мовы роднае
звонкі дар,
Ты мой шлях круты,
ты мой боль сьвяты,
Беларусь мая,
мой алтар.
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.