Маці мая сялянская, маці мая славянская, ветлівая, гасьцінная, ў крыўдзе чужой непавінная. Ураджайная і зялёная, хлебам слаўная ад вякоў, неспакойная, неўгамонная ды бунтарская ў жылах кроў. Гаспадарыла ды батрачыла – намагалася за дваіх. Не хачу я чужое мачыхі аглядаць на сьлядох тваіх! Ты мой боль круты, ты мой шлях сьвяты, сьцежка верная ў цішыне. Ўсё мне дорага, што прыдбала ты працай, сілаю для мяне. Ты – як праўда праўд, ўсюды свой і брат, мовы роднае звонкі дар, Ты мой шлях круты, ты мой боль сьвяты, Беларусь мая, мой алтар.
1966
|
|