 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прафэсар у парку з дзяўчынай Далікатную тэму кранае: Што можа быць першапрычынай, Ці каханьне, ці... цяга дурная? I маючы боль нясьціханы, Запытаўся прафэсар трывожна: – Хто я? Сябра твой, ці каханы? Спадзявацца хачу... а ці можна? Дзяўчына на гэта старому Адказала пампэзна, упарта: – Сяброўства – бяз шуму і грому. А на большае... думаць ня варта. Каханьне – эротава кухня, Кулінарыя палкіх пачуцьцяў. Вада застаялая жухне... Хтосьці іншы ваду скаламуціў. Так! Вас я люблю, а кахаю Маладога, з магутнай натурай. Вы – сонца. А глеба сухая Навальніцаю цешыцца, бурай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|