РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кажуць, што праўды няма на сьвеце,
дружба людская – словы на вецер,
вернасьць і сталасьць – як лёгкі дым,
пышуцца словам да першай бяды.
 
З кім бы бяду ні дзяліў папалам, –
ў горы, ў нягодзе апынешся сам,
певень і тройчы не пракрычыць –
кінуць самотнай цябе уначы.
 
Як добра, што сонца ня гасьне ўгары,
і ветры гамоняць са мной, як сябры,
і дождж аблівае, змывае слязьмі
памяць аб тых, каго звалі людзьмі.
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.