Не бярозаю і не калінаю з салаўямі на досьвітку млець, ані вечназялёнай ялінаю ў сьнегапады і ў сьпёку шумець. Не лябёдкай, ня скрыпкай ліповаю – я хачу, як апошні наш зубр, сільнай быць, гартаванай, суроваю, так цьвярдой, бы пушчанскі наш дуб. Хачу ўстояць – каронаю ў просіні, а карэньнем ад сэрца зямлі, – ад нямілых, ліхіх, ад няпрошаных сваім гольлем яе затуліць. I пяяць ёй ліствою, галінамі, кожным нэрвам карэньняў кахаць. Яе лёс, яе шчасьце праўдзівае на дубовыя плечы узьняць. Старажыць, засланяць, безбаронную, ад чужацкіх разгулаў спыняць і удар, ў яе сэрца скірованы, трапяткім сваім сэрцам прыняць.
1966
|
|