 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Слова – добрая замова. Змова радасьці ўсплыла. Я вяснова – ня зімова – Адчуваю плынь цяпла. Я цяпер абавязкова Дам сьвятла свайму акну. А інтымнасьці алькова Ў верш лірычны не замкну. Я кажу маёй каханай: – Ты ўсё ведаеш сама. Тут на песьні ўскалыханай Поўнай споведзі няма. I ўсё тое, што ў алькове Мы пазналі – толькі ў нас. Мой агонь таемны ў слове, Разварушаны, ня згас. Слова – дзіўная замова. Ты пачуеш. Прыйдзеш зноў. I паўторыш тое слова – У алькове – сто разоў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|