 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы з табою ўдваёх – я і ты – Пракладаем праз рэчку Цярпеньне Нашых лепшых пачуцьцяў масты. Хвалі ў белай карункавай пене. Хараство, чысьціня, цяплыня! I ня хочацца думаць пра тое, Што ёсьць войны і зьлёт груганьня, Непатрэбнае нам і пустое. Ты маўчыш. Я таксама маўчу. А трава шапаціць пад нагамі. Вецер гоніць набок саранчу, I – ажурнае неба над намі. Неабсяжны, нязьведаны сьвет! Мы – пыліначкі гэтага сьвету. А жыцьцё, як сьвяты запавет, Пазнаём праз любоў і асьвету. У імкненьні адным я і ты Пракладаем праз рэчку Цярпеньне Нашых лепшых пачуцьцяў масты, Каб стаяць на вышэйшай ступені.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|