 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты адкідаеш з кніжнай мудрасьці Ненатуральнае і штучнае. Мяне ты песьціш. Будзе цуд расьці. Для нас жыцьцё – чатырохручнае. Чатыры згодныя рукі, Два сэрцы – і таксама згодныя. Зірні ў маленькія струкі! Там дзьве гарошыны лагодныя. Яны зялёныя – салодкія, Адна з другою шчыльна туляцца... З табой сустрэчы не кароткія, Гамоніць сьвятам наша вуліца. У згодзе цёплы поціск рук, Цьвіцеш усьмешкаю вясноваю. Трымаю я зялёны струк I нас з прыродай параўноўваю: Мы – дзьве сасьпелыя гарошыны, Пяшчотна-сонечныя, белыя. I сьвет – сьвяточна прыхарошаны, I людзі ў ім не загрубелыя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|