 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аднавяскоўцы мае. Аднавякоўцы мае. Сёлета ніва ўрадзіла. З чаркаю бацька ўстае. Вечар... Сузор'і... Радзіма... Аднавяскоўцы мае. Бохан чарнее прыгаркам. Голад чарнее нічым. Вып'ем паднятую чарку, Пусьцім па кругу цыгарку I памаўчым. Цесна ў бацькоўскае хаце. Ды ў цеснаце – не ў бядзе. – Суньцеся, дзядзька Ігнаце! Цётка Данута ідзе. Лава дугою прагнута. Чар- кі ляцяць са стала. – Мо засьпяваеш, Данута?.. I павяла, павяла... «Ой аддалі маладую На чужую старану... Ой, бяду я адбядую, Ой, зіму я адзімую, Ой, жыцьцё я аджыву...» – Сумна сьпяваеце, бабы. Дзе там гармонік? А ну!.. Бабы ўспрацівяцца слаба: – Зноў мужыкі пра вайну... Сыплецца позьняя квецень. Позна гармонік пяе. Песьні... Жыцьцё... Ліхалецьце... Аднавякоўцы мае.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|