 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонейка ня выйшла больш на неба ў золаце ад галавы да пят. Дзень сягоньня апрануўся ў зрэб’е хмар абшморганых і хмаранят. Нават вачаняты не сьмяюцца пад асеньні, пад імглісты шум. Туманамі ў галаве снуюцца пасмы сумных жураўліных дум. Адлятае, заціхае радасьць. Толькі сэрца стогне, бы крумкач, быццам бы прыгнула нас адказнасьць за віхураў безуцешны плач.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|