У горы я над тваімі ранамі... Божа, болей цябе не карай, старажытны, любы, каханы мой, вечна скованы родны Край! Мой курганны, жытні, зубрыны мой, вытрывалы ў агні пакут, Ефрасіньнін, сьвяты, Скарынавы Беларускі адвечны кут. Ломяць віхры збуялае, кволае, абмінаюць цьвярдыя камлі. Прашумелі яны над сёламі, свой пакінуўшы сьлед на зямлі. Воблік твой і адвечную мову, літасьць ў сэрцы і лад стары не крануў на'т віхор суровы у балотах ды у бары. Сьвітка наша, льняная кашуля не здала свае мовы ў палон, затуліла яе, прыгарнула, захавала да сёньняшніх дзён. Калі зноў агартае нас цемра, мы ўцякаем душою ў сяло, бо прывыклі мы чэрпаць аберуч у народа жывога сьвятло.
|
|