 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Тваё сьвята... I зноў мы ня разам. Яшчэ горш адчуваецца даль. На’т сустрэць не прыйшлося ні разу. I за год не прысьніўся, на жаль. А для дум так бязьмерна каханы, бы звон песьні ў таемнай глушы, асалодай кладзешся на раны маёй кроўю залітай душы. I твой вобраз, як шчасьце, прыгожы, дарагі, над усё дарагі, кожны вечар мне сэрца трывожыць чарадзейным прылівам тугі. Не! ні палкай кароткай сустрэчы, ні мінаючых шчасьця зарніц, я хачу йсьці з табою у вечнасьць, што ня знае жыцьцёвых граніц.
10.III.1954.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|