 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
VIII зьезду пісьменьнікаў Беларусі
Цішыня, я крыху ў задуменьні – Зь лесу роду адзінокі ствол... Мімаходзь цукеркаў нехта жменю Сыпануў мне шчодра на прыпол. Так калісьць ў далёкай маладосьці, Каля Нёмна – сіняе ракі – Ў чэсьць вясны і юнай прагажосьці Сыпалі нам шчасьце дзецюкі. Мне здаецца – ў бацькавай я хаце, Жлобаўцы, бы ўзор на дыване, Хтосьць нясьмела шэпча мне закляцьці Чыстага каханьня да мяне. Нехта моўчкі шыю абнімае Ды аберуч прыгарнуў мой стан. Гэта вецер любага мне краю, Бы дзяцюк з залётамі прыстаў... Шалясьцяць ў руках маіх паперкі. Водгалась мінулага зь сяла. Паглядаю моўчкі на цукеркі, Нейк шкада, што маладосьць прайшла...
1981
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|