РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пад нашым небам чыстым і сінім,
Гдзе вёсны ўзьлялеялі душу маю,
Жыву адзінока, жыву, бы ў пустыні,
Вятры мне хаўтурныя песьні пяюць.
 
Паранена сэрца, падбітыя крылы,
А выйду я ноччу – ўспаміны з магіл.
Ня плачу, ня гнуся вярбою пахілай,
Трымаюся моўчкі астаткамі сіл.
 
Пытаюся ночы – каму сёньня горай,
Каго стрэне лёсу караючы гнеў,
Ці тых, хто расьсеяў для людскасьці гора,
Ці тых, хто заўсёды маўчаў і цярпеў.
 
Нельга маўчаць, калі людзі ня дрэвы,
Памёршым замоўкнуць, жывым гаварыць.
Ня крочыць зямлёю ў хістаньні няпэўным,
А годна, з дастойнасьцю жыць і тварыць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.