 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У жыцьці, бы ў пагодзе, неразгаданы лёс – сёньня сонца, а заўтра мо' лівень зь нябёс. Цёмна-бурыя хмары праплывуць над зямлёй – можа, гром зь іх ударыць, пранясе стараной. Доля – цьвёрды гарэшак, лёсу не разгадаць: то б'е радасьць з падстрэшша, то сьлязы не стрымаць. Прыліў шчасьця, як зьзяньне, сьмех і любасьць дзяцей. То – навекі расстаньне з найдарожшым зь людзей. Зноў туманіцца воддаль. Хмары дум на чале. А якую ж пагоду заўтра неба пашле? Няхай будзе любая, каб жа холад праняў. Не цанілі б так сонца, каб сьвяціла штодня.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|