Вецер схапіў ўжо асеньнюю пражу, Ў полі снуе бадылі, Ўсё нейк мінае, й пра нас заўтра скажуць: – Яны тут ня ёсьць, а былі... I госьць, што зьбіраўся марудна і доўга, Нарэшце, адолеўшы страх, Клямку кране, пастаіць ля парога I пойдзе з тугою ў вачах. Позна прыйшоў. Што ж, у час гэты грозны, Калі вецер заносіць наш сьлед, Сябры да сяброў ўжо прыходзяць запозна, Забыўшы людскі запавет. А трэба, належыць з сваімі быць радам, Поплеч зь сябрамі ў жыцьці, Бязбоязна ўстояць ў змаганьні за праўду, Да змучаных ў пору прыйсьці. Хто не адчуе сьвятога імкненьня Быць разам ў нягодзе, як ўсе, Сарве яго вецер, як прут без карэньняў, I ў невараць гдзесьць панясе. Адстаў ад сваіх, да чужых не прыстане, Ў нядолі братом не памог, Чужым будзе ўсім, хто ня знае хістаньня, Вартуючы родны парог.
|
|