 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Беларусь мая ясная, сіняя казка, Схіліліся дрэвы над хатай ў журбе, Як жа мне сёньня нясказана цяжка I хораша разам жыць для цябе. Зямля мая любая, дзень мой і ноч, Водгульле песьняў і ў полі калосьсе, Часам ударыць аб шыбіны дождж Ці сумна ля вокан вятры загалосяць. I з заараных даўно каляін Роднага поля маёй маладосьці Вырвецца часам балючы ўспамін, Даўно адышоўшых пакліча у госьці. У покуці, тата, цябе пасаджу, Мама прысядзе жычлівая побач, Ў сьне хоць жаданым на Вас пагляджу I буду Вас сьцішана слухаць за поўнач. Калі мяне доля зьбівае і гне, Руку падайце, каб не захістацца, Ў цяжкую хвіліну вартуйце пры мне – Йсьці цемрай жыцьцёвай ня лёгкая праца...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|