РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Стаіць моўчкі Каложа ў шэры дождж, ў белы сьнег
Храм над Нёманам Божы, наш дванаццаты век,
Хвалі бераг падмылі, кусок грунту апаў,
Усё ж анёл на крыльлях нам яе затрымаў.
 
Устаяла праз войны сьветлай зьявай ў вяках
I нашчадкам дастойна наш паказвае шлях,
Каб сьвятое цанілі, што наш продак зьбярог,
Каб ў жыцьці не змылілі зь верных, родных дарог!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.