Недаверліва ноч надыходзіць, нешта слухае... Дых пераводзіць... Цішыня... цішыня... цішыня... Ў сінім сьцені схаваліся вулкі, гоман места, далёкі а гулкі, зьнік з апошнімі косамі дня. Ў небе зоры сьмяюцца празь сьлёзы, і хоць ліпы дрыжаць ад марозу, а сьмяюцца чагось і яны. Дык няўжо ж нас жыцьцё так стаміла, што ня знойдзем хаценьня ці сілы усьміхнуцца празь сьлёзы і мы?
1922, Вільня.
|
|