Клічуць вечарам зоры ў сусьвету прасторы... Поўны нейкае зморы ці прыгноблены, хворы – не ідзе чалавек... Ночкай месяц варожа так прынадна, прыгожа... Гэй, паслухаеш, можа, кінеш жыцьце, нябожа? Не, ня йдзе чалавек... Не, ня йдзе, хоць паволі сэрцам рвецца да волі, штодня нудзіцца болей – і жыве мімаволі, несьвядома амаль, Хоць да самага раньня лёс ягоны – змаганьне, сумаваньне па шчасьці ці па долю сяганьне, неакрэсьлены жаль...
1923
|
|