Слата... Асеньняе зьмярканьне глядзіць вачмі сьляпымі ў змрок, дзе парудзелым мокрым зданьнем плывуць бярозы празь пясок. Плывуць і белымі рукамі ірвуць густы, густы туман, а над слатой, над туманамі нябёс палатаны рызман... Бязьлюднай пушчай выдаюцца нябёсы, сінія даўней, у сьценях восеньскіх, у пустцы штораз пусьцей, штораз цямней. I толькі рад бярозаў нема з вачэй сьляпых страсае жаль... Спраўляюць восень, ноч і цемра глухі, распачны фэстываль.
1936, Равіч.
|
|