Ціха восень да ймшы пахавальнай жаўтатканы дыван расьсьцілае на дне ціхай, вільготнай лагчыны. Ціха восень да ймшы пахавальнай паліць жоўтыя сьвечкі у гаі – ўсё бярозкі малыя, асіны... Сіняй хваляй клубяцца туманы і правідным, пахучым кадзілам спавіваюць пажоўклыя дрэвы... Сумнай песьняй, няўхопнай а знанай, песьняй-жальбай забытых магілаў лес заводзіць, пануры, зжаўцелы... А у тон яму вецер высока штось шапоча ў бязьлістых каронах, мо літаньні да яснага сонца, мо малітвы да сіняў глыбокіх, да вясьняных жывых перазвонаў ў неабсяжнай нябёснай старонцы...
1936, Равіч.
|
|