РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля буры
Загрымела,
                        відаць, на «бывайце», у полі...
Уздыхаючы хрыпла, між зблытаных зёл
адпаўзае ў бязьмежнае хмара, паволі
падымаючы цяжкі, намоклы прыпол.
Над чупрынай хваінаў чырвоным алоўкам
нехта цёмнае неба чыркнуў яшчэ раз.
Вецер срэбныя кроплі пасьцягваў з чаромхаў
і павёў у вячорную даль – на папас.
Я злавіла адну зь іх...
                                              Заціснула ў жмені,
ды сплыла паміж пальцаў яна неўпрыцям.
Не злавіць,
не ўтрымаць,
белым хмелем ня ўсьпеніць
і няўлоўнае шчасьце людскога жыцьця!
 
1942, Менск.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.