РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сталёвы зьвяз
Ня дось крычаць аб Беларусі
і захлынацца ўласнай сьлінай,
ня досыць верш слабы згарусьціць
і прысьвяціць яго краіне.
Ня той,
                хто трубіць аб пачуцьцях
па цемнакуцьцях, –
                                            патрыёта.
Бяз чыну –
                        слова не скалмуціць
нат твані лужыны балотнай.
А што казаць,
яшчэ вось сяньня,
аб акіяне людскіх душаў?
Іх,
хоць кругіч сабе да раньня,
сьпяваньнем жабім не ўзварушыш.
Ня словаў трэба,
                                      а хаценьняў,
і сіл асілкавых, і згоды,
і гарту ўпартага, каб сьцені
на шлях ня палі перашкодай.
Нат больш...
                            Каб справы не скалечыць,
каб не праспаць узноў сьвітаньня,
высілкаў трэ нечалавечых
і процьмы цёплага каханьня.
Тады...
                тады мы зьвяз сталёвы
з блакітнай Бацькаўшчыны зьвяжам,
і раз нарэшце моцным словам
ня нам,
              а мы штось сьвету скажам!
 
1942, Менск.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.