 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
370 Не заірдзіцца у кустох ружова раньне, І толькі ў чужыне прысьніцца мне. #Л. Геніюш
Я не тужу сягоньня па краіне. Сягоньня – Бацькаўшчына й мы – адно. У кажным сэрцы тут яе аскепак сіні мігціць, запаўшы глыбака на дно. Балюча ёй – і мы віёмся з болю, а крыўдна – й мы сьціскаем кулакі. Яе туга – і нас шыпшыннай дзідай коле, бяда – ўбівае й нам у сэрцы клін. Жывём айчынай мы... Айчына – намі... I мы тугой яе ня важымся карміць. Што сьлёзы прадзяўбсьці патрапяць нават камень, ну, гэта і стары, й зусім няўдалы міт... Нам не да міту ж тут... Па воўчых тропах ловім мы змрочнай ночай крок паўночных валацуг, мы вучымся ніжэй не пахіляць галоваў, як толькі да зямлі, хадзіць нага ў нагу... Здараецца, што той і гэты з нас прыстане, у шэры пыл падзе, сьмяротным сьцяты сном, – апусьцім вочы – й дальш! Хто ж долю купіць танна? Нам сьмерць – ня страх, ня дзіў, калісь – усе ж памром. Чаго ж тужыць па Бацькаўшчыне сяньня? Ня ворагам, а нам туга – у сэрцы нож! Мы паміраем тут, каб зь песьняю сялянкі маглі і заўтра йсьці «дарогай басанож»! Каб зноў было ў палёх ад белай грэчкі бела, каб з матчыных вачэй навечна сплыў адчай, каб слова роднае ніколі не датлела, «упаўшы дзесь у польны малачай».
1943
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|