 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#1 Пан грае на валынцы, бо Сырынга ператварылася ў авечку So я чую сьпеў у калідоры Is ён твой – ці гэта ветру сьпеў? Right, я згодны, гэта неістотна, If цябе злавіць я не пасьпеў. Neither nor сказаць у калідоры Go туды, і ты пабачыш зоры And пачуеш мой ці ветру сьпеў: do-o-o-o-o-o-o-o-o –
#2 Пан грае на горне, бо Сырынга ператварылася ў катушку меднага дроту (Mэрэт Кэйзі) Гонар хлопчыку Марату, Marat Kazey’s our hero. Атрымаў фашыст гранату – Marat Kazey’s made him zero. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Адзін фашыст залез на дрэва. Marat Kazey lives forever. А вартавыя зьбеглі з паста. Marat Kazey superstar. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Bombs are exploding over a head, Marat Kazey is never dead. Усім астатнім быў пізьдзец! Marat Kazey kills skinheads. А каму недастаткова – Marat Kazey is over and over And over and over and over Again! Бомбы рвуцца ў галаве. Марат Казей заўсёды жыве. Бомбы рвуцца ў галаве. Марат Казей заўсёды заўсёды Заўсёды заўсёды Заўсёды жыве! Marat Kazey made me crazy Marat Kazey made me crazy Marat Kazey made me crazy Marat Kazey made me crazy
#3 Пан грае на сынтэзатары “Ямаха”, бо Сырынга зрабілася плястыкавай скрыняй З посьвісту ветру сынтэзую тваё аблічча. Хай кажуць, што ты мёртвы дух – Тваё цела жывое й цёплае. Сынтэзую твой гнуткі стан зь вербалозу. Хай кажуць, што ты не ад сьвету жывых – З табой буду жыць. На лузе калгасны падпасак Ху Зь “Ямахі” сынтэзуе жалейку. І ці скажа які пустадомак, Што ў ягоных каровак Несапраўднае малако?
#4. Пан грае на барабане, бо Сырынга засталася Сырынгай і не захацела сьпяваць Тое, што я граю на барабане, Яшчэ не нагода пісаць гукаперайманьні (Там-та-да-да-да-да-да-дамм!) Таму што мой барабан незвычайны. Таму што мой барарарабабабан гучыць ня так, як звычайны, Ня можа ён гучаць, як звычайны, Калі ўлічыць, з чаго яго зрабіў Паннн. Не, ён яе не забіў. Яна проста не захацела сьпяваць у опэры. Для гэтага ў яе проста не было здольнасьцяў. Яна не захацела пайсьці ў рэпэры. Яна сказала: я лепш памру – і памерла. А Пан плакаў. А Пан хадзіў пануры. А Пам зрабіў барабан зь ейнае скуры. І ў яе зьявіліся здольнасьці Сьпяваць, як дождж па вясновым лёдзе, Як нябесная птушка, Як сонца на ўсходзе (яно сьпявае, калі прыслухацца). Ня ведаю нават, з чым параўнаць гэты барабан. Маўчэце, опэрныя сьпявячкі. Вы побач зь ім – прачкі. Маўчэце, нябесныя хоры, Гнілыя вам у рот мандрагоры. Маўчэце, аркестры, Выгнаныя з кансэрваторыі ў мінулым сэмэстры. Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга (А я нават не дакранаюся да яе пальцамі). Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга, Калі на ёй грае Пан. Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга, Гэта я вам кажу, сама Сырынга. Слухайце, як сьпявае Сырынга Сырынга Сырынга, Найлепшы ў сьвеце Барабан.
#5 Пан ня грае, ён апынуўся раптоўна забітым, таму што Сырынга зрабілася дынамітам А ўсё.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|