Скрозь золата... У небе, на зямлі. Мільёны лужынак зіяюць, як чырвонцы, аж і ўваччу чырвона, аж баліць глядзець на сьвет, на залатое сонца. Усімі вокнамі угледзеўся барак, наш апрыкрэлы «дом», у залатую далеч. Мо і яго, як нас, пякуча так туга па выраі, па крылах паліць? Ах, каб пачуць, пачуць іх важкасьць за плячмі, ўзмахнуць і ўзьняцца ў залатую вышу, далей ад лягера, баракаў, зьвяг, дзе мы сябе на дробныя драбочкі крышым. Ня людзі ж, чуем, мы, а друз і парахно, хай гэтак хочацца зноў чуцца чалавекам! Скрозь золата... Ды не, мы галавы ня ўгнём, у сонца радасна ўзьнімаюцца павекі!
1947, Міхельсдорф.
|
|