Калі у туманы нязьведаных прастораў магутная армада слала караблі, – раскінуўшы крыльлё над імі і над морам, па славу й родныя сьцягі плылі. I кажны карабель нёс горда і пышліва свой сьцяг на мачце найвышэйшай празь вятры. Радзімай быў ён ім, у сінім морскім шкліве загубленым здабыўцам, юнгам ці старым. I нас няветлы лёс ад Бацькаўшчыны мілай разьмёў па сьвеце сяньня, як лісьцё. Тут, на чужацкіх кручах і пахілах, нам бел-чырвона-белы сьцяг – усё. Хай не на гордай мачце ён, і не ў блакіце, і не па славу тут із намі, – ён для ўсіх нас – Бацькаўшчына, Нёман, апавіты пясьлівай песьняю... аб родных сёлах сон... Усё, што ў нас было, што ёсьць, усё, што будзе, у бел-чырвона-белае ўваткана палатно. І вось яно стаптанае у пыле й брудзе, з узвышшаў ворагам нізрынена на дно... Ды ці патрапіць хто арлам падрэзаць крылы, прымусіць поўзаць тых, што створаны лунаць? Шугайце ж гэн, у сінь, сьцягі Радзімы мілай, дарма, што топчуць вас, на славу вам і нам!
1948, Міхельсдорф.
|
|