Дзень згас... і чорная паводка па шыю места заліла. Плыве віць нанач гнёзды горад пад бункеры, на змрочны пляц. Ніхто ня дбае, што над тынам муроў ня ўспыхнуў маладзік. Ад дзён, калі глядзелі ў сіню, – мінула вечнасьць, не гады. І толькі сполахі агнішчаў, што ноч распальваць пачала, патрапяць раззваніць у цішы чыйсь нечакана шчыры плач.
1944–1952
|
|