Сіня. Сонца. Падсохлыя брукі. Беспрычынныя стрэчных усьмешкі. Радасьць рупіць раскінуць рукі, дзесь за сьветы падацца пешкі. Цешаць першыя пырскі зыркія весьніх крокусаў, пупышкі вецьця, галубоў шчыры юр і такія думкі – хоць іх рассып ты па сьвеце! Дзе ні глянеш – вясна, ды якая! Не саступіш – папхне, перакіне! Марны скверык – раскінуўся гаем, неба латка – бязьмежжам сінім! Песьцяць сэрца й худыя вазоны, й брукі ў белі паперкавай лускі, і ўсё чыста – бо вецер з Гудзона сяньня нейкі зусім беларускі! Больш ня хочацца быць пэсімістам, што ўсю людскую зьведаў аблуду... Асыпацца асеньнім лістам час – ня час, а яшчэ ж ня буду!
1964
|
|