РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хворы хлопчык з цацкай
Хворы хлопчык з цацкай лёд на шыбе ліжа,
Да шчакі прымерзла сіняя сьляза.
Гэткі ціхі хлопчык, гэткі хлопчык рыжы,
Быццам я ці брат мой дваццаць год назад.
 
Чаму хмурны, хлопчык? Чаму сумны, хлопчык?
Рана табе думу асьвятляць сьлязой.
Адвядзі на цацку, калі ласка, вочы –
Лёд расьце на шыбе, востры, як лязо.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.