Хворы хлопчык з цацкай лёд на шыбе ліжа, Да шчакі прымерзла сіняя сьляза. Гэткі ціхі хлопчык, гэткі хлопчык рыжы, Быццам я ці брат мой дваццаць год назад. Чаму хмурны, хлопчык? Чаму сумны, хлопчык? Рана табе думу асьвятляць сьлязой. Адвядзі на цацку, калі ласка, вочы – Лёд расьце на шыбе, востры, як лязо.
|
|