РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сейбіт
Ходзіць кругам усявышні сейбіт,
Поўню з сонцам за сабой вядзе,
Лёс зямны адбіты ў зорным небе,
Як аблічча сейбіта ў вадзе.
 
Лёс зямны адбіты ў зорным небе:
Будзе дождж, і засуха, і град,
Толькі сейбіт у сялянскім зрэб’і
Расьсявае жыта сярод ляд,
 
Толькі сейбіт у сялянскім зрэб’і
Поўню з сонцам водзіць за сабой,
Век ад веку ён зямлёй не грэбуе,
Век ад веку ён жыве зямлёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.