Ходзіць кругам усявышні сейбіт, Поўню з сонцам за сабой вядзе, Лёс зямны адбіты ў зорным небе, Як аблічча сейбіта ў вадзе. Лёс зямны адбіты ў зорным небе: Будзе дождж, і засуха, і град, Толькі сейбіт у сялянскім зрэб’і Расьсявае жыта сярод ляд, Толькі сейбіт у сялянскім зрэб’і Поўню з сонцам водзіць за сабой, Век ад веку ён зямлёй не грэбуе, Век ад веку ён жыве зямлёй.
|
|