 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аднойчы паміж Бэрлінам і Варшаваю
|
Зямля – мудрая калосьсямі, прыгожая кветкамі, моцная дрэвамі – родная зямля. Аднойчы паміж Бэрлінам і Варшаваю я трывожна задумаўся: а якая яна мною? Яе поле я яшчэ не ральліў, яе лугі я амаль не касіў, і лес яе не ўзгадавалі безь мяне. Было мне такое сьненьне: дзьве маці дзялілі сьлёзы па сыну, што на чужыне ў жаўнерах. Дзьве маці ў аднаго сына... I былі яны такія родныя – мая маці Марыя і мая маці Радзіма. Сьлязінкі іх цёплыя і песьні іх сумныя мне птушкі прынесьлі ў дзюбах аднойчы... Аднойчы паміж Бэрлінам і Варшавай я трывожна задумаўся...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|