За гарадской прапіскаю Вы ідзяцё у нянечкі. Вас у пад'ездах ціскаюць, Салдаты просяцца ў наначкі. Вас на алейках сватаюць, Кахаюць у сьціхлых скверыках. Сьмяюцца піжоны цыбатыя З «произношения скверного». Дзябёлыя вы, як пранікі. Цьвітуць вашы вочы лубінам. Вясною, як бульбінкі раньнія, Насы кірпатыя лупяцца. I песьню, што жала, бабіла, Ішла басанож за баронамі, Удовіны ночы бавіла, – Ціха сьпяваеце, нібы забаронена...
|
|