РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нянечкі
За гарадской прапіскаю
Вы ідзяцё у нянечкі.
Вас у пад'ездах ціскаюць,
Салдаты просяцца ў наначкі.
 
Вас на алейках сватаюць,
Кахаюць у сьціхлых скверыках.
Сьмяюцца піжоны цыбатыя
З «произношения скверного».
 
Дзябёлыя вы, як пранікі.
Цьвітуць вашы вочы лубінам.
Вясною, як бульбінкі раньнія,
Насы кірпатыя лупяцца.
 
I песьню, што жала, бабіла,
Ішла басанож за баронамі,
Удовіны ночы бавіла, –
Ціха сьпяваеце, нібы забаронена...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.