РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У зьвечарэлай цішыні
Паверыць сьнегу хрупаткому,
Глядзець на сонныя вагні –
I не зайзросьціць анікому.
 
Згадаць, нібы далёкі сон,
Слупоў здраньцьвелых перагуды,
Пагляд спагадлівых акон –
I не сьпяшацца анікуды.
 
Забыць згрызьню турбот пустых,
Успомніць,
Што табе за трыццаць,
I шкадаваць,
Што гэты міг
Ня зможа болей паўтарыцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.