 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У доўгіх і змрочных сукнях (Век – сьвёкар: «I сам ня гам...») Панура было і сумна Вясёлым дзявочым нагам. Бярозкамі маладымі Высьвечвалі змрок стажкоў I гасьлі ў завейным дыме На ботах у парабкоў. Пад хмараю сукні – сумна. Ласкавы які мурог! I век малады галасуе За эмансыпацыю ног. Ня хоча спыніцца катрынка Пра той сівы запавет. Ды ўрэшце зірнулі з хітрынкай Каленькі на белы сьвет. За модай пасьпець – не спазьніцца! Салодкі хлапечы спадман! Угору ўсплываюць спаднічкі, Нібы на дасьвецьці туман. Ня мейсца тут кіслай міне. Як сам сабе ні мані, А ножкі ў спаднічцы-міні Ты паспрабуй абміні. Здаецца, сяджу на міне. Тралейбус у космас ляціць. На абдзіманчык-міні, Дальбог жа, дыхну – абляціць. Ну як абысьці стараною – Няблага на грэшнай зямлі! Паэты і астраномы Ад неба пагляд адвялі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|