РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Існасьць

Міколу Грынчыку

 
У чым жа існасьць існаваньня,
Суседства зь існасьцю – быцьця,
Быцьця сьвядомага – жыцьця?
 
Здагадак чаўнакі снавалі,
Саткалі капу забыцьця,
Каб захінуць ёй
Шлюбны ложак,
Вясельны і хаўтурны стол.
Сагрэлі ўзор давер валошак
I снег, што ўсьнежыў вечны дол.
 
Ці ўзважылі зямлі патайнасьць
Рыдлёўкі даланя,
Лямеш?
Пакуль жывеш,
Датуль пытайся.
 
Пытаньнем сутнасьці жывеш...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.