РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Казка заечага маленства
Запыталка-дражнілка
Былая,
Малая...
Пытаць навучыла
Бабуля Маланьня:
– Варона-старажона,
Ці была ты імасьць?
– Была-была!..
Адказ немудроны.
Спытаць магчымасьць
Была –
Сплыла...
Да бульбы варонай
Закраса – брусьніцы.
Сарокай,
Варонай
Маленства прысьніцца.
Маленства прысьніцца,
Туга праясьніцца.
За прасьніцай мама –
Баліць паясьніца.
Мне соладка сьпіцца,
Мяцеляцца сьпіцы.
Гудзе калаўрот –
Юных год
Калясьніца...
Каб зноў тых
На год
Сто нагод
Падражніцца:
– Варона-старажона,
Ці была ты імасьць?..
Лёд зялёны, сьцюдзёны,
Кладку памяці вымасьць
Зь нябіткага шкла.
Была...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.