 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня дужкі ставіць – Узводзіць куркі Карцела пальцам. Бывай, зацішак! Для засьцянковых франьцішак Радкі Напіша іншы які Франьцішак! Чытай, грамацей, – Ён Мацей Бурачок. А на Мацея Дарога пацее Сьпіной мужыка, Што спазнала дручок I на бізун Яшчэ мае надзею. На караністай дарозе Вазак Цябе растрасе, Таўстазадая ода. Паэт – ён гарыць, Як балючы гузак На лобе абражанага народа. Зьнявага Вялікадзяржаўна ўрачэ, Паэта радкі – Ад упуду замова. Народ жа Саромеецца яшчэ I мовы сваёй, I сябе самога. Двукосьсі пасьля! Косы і тапары Бяз знакаў прыпынку Гавораць з панамі. I дзецюкі Кастусёвы ў бары Чакаюць тут жа, За Жупранамі. Хаця кароткія, Ды сьвяткі – На Белай Русі Днеюць белыя сьвіткі. ...Нашчадкам паўстанцаў Сьвітайце, радкі. ...Бяроста бялей За пергамэнту зьвіткі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|