Песьня маці чыёй балючэйшая, Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы? Адкажы мне, Галіна Бальчэўская. Смутак мой ад мяне не адкупіцца. Чыя каса Бядой Была? Чыя краса З вадой Сплыла? Ты – галінка абныла-крохкая Дрэва наскага, Дрэва песеннага. Са жніва талака йшла – З палёгкаю, З ласкаю Маладзік павесіла. Табе знаёма Журба Вясла, Дзе пакрыёма Вярба Расла. Гора чула ты, ліха бачыла. Каб зласьліўцы твае аббрахаліся, Сум спагодзіла песьні матчынай Галая на сьвятло прагалінка.
|
|