Суровы, ўвогуле, час – Фотааматар вясёлы: Акрас Не шкадуе, Якраз Ня бачыць у тым крамолы. Спачатку румянец, Сурма. Ад колераў сэрца запела. На многа не галься дарма, Чакае ўжо твой чорна-белы Адбітак будзённы жыцьця, Надзённаю працай суровы. Час верне цябе з забыцьця. Чало перасьнежыць і бровы – Пакіне Жыцьця негатыў, Што фарбаў ня ведаў, Як быццам. Каб мог Жыцьцядаўнасьцю ты ў Нашчадку наноў паўтарыцца...
|
|