Баюся старасьці глухой, Калі яна, Сівая, Нібы сланечнік над ляхой, Твае гады ківае. I асыпаюцца гады, Як град засохлы Доле. А вецер – Вісус малады – Кпіць зь невясёлай долі. Жыць пакрысе, Што нанясе, – Нямудрае мастацтва. Лёс незайздросны – На лясе У вырадках застацца. Сьлядзіў, Ці пакідаў сьляды, Ці пяўся да карыта, – Нібы на мытніцы, Гады Сваю спагоняць мыту. Надзеяй Як сябе ні цеш, Што парыць дол зарана, – Сьвятлей ідзе ў зямлю Лямеш, Як веташок, з'араны...
|
|